Подождите, идет загрузка сайта ...

На кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылося штогадовае мерапрыемства — Дыпламатычныя чытанні 2021: конкурс прэзентацый на тэму "Маркетынг у сферы турызму». Мерапрыемства было арганізавана студэнтамі чацвёртага курса спецыяльнасці "Менеджмент» (у сферы міжнароднага турызму) пад кіраўніцтвам дацэнта Антаніны Фёдараўна Дрозд.

Студэнты з цікавасцю ўспрынялі выступленні сваіх аднакурснікаў, прысвечаныя шырокай тэме маркетынгу, паколькі маркетынг з'яўляецца адной з асноватворных навучальных дысцыплін у сферы кіравання для мэнэджараў, арганізатараў вытворчасці, кіраўнікоў рознага ўзроўню. З асаблівай цікавасцю былі ўспрыняты даклады студэнтаў Брыцікавай Анастасіі, Красновай Ганны «Ethics and Social Responsibility»; Петручэня Дар'і і Манака Кірыла «Marketing Channels», Замарацкая Арцёма і Радзевіч Марыі «Consumer Decision Making», Конан Кацярыны і Капшай Кацярыны «Settingthe Right Price», пасля якіх былі абмеркаванні розных аспектаў маркетынгу і сучасных праблем маркетолагаў ў сферы турызму.

У рамках дадзенага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды і паказалі добры ўзровень валодання англійскай мовай спецыяльнасці. Усімі ўдзельнікамі была адзначана плённая атмасфера і высокая актуальнасць тэм.

Манака Кірыл, Петручэня Дар'я, студэнты 4 курса "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)»