Да ўдзелу ў XVIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь запрашаюцца студэнты, магістранты і выпускнікі 2021-га года (у тым ліку выпускнікі магістратуры 2021-га года).
Спіс секцый, інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу, крытэры ацэнкі работ, правілы афармлення работ прадстаўлены на сайце альбо ніжэй.
Парадак дзеянняў студэнта/магістранта/выпускніка ФМА для ўдзелу ў конкурсе:
1) Да 22 кастрычніка паведаміць свайму навуковаму кіраўніку і на кафедру аб намеры прыняць удзел у конкурсе (гэта трэба для падрыхтоўкі выпіскі з пратаколу пасяджэння Савета ФМА аб рэкамендацыі да ўдзелу ў конкурсе). Неабходныя звесткі: Прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, курс/выпускнік, тэма навуковай працы, навуковы кіраўнік.
2) Да 25 кастрычніка атрымаць даведку аб выніках праверкі работы на наяўнасць запазычанняў у адказнага за антыплагіат на кафедры.
3) Да 5 лістапада прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце.
4) Да 5 лістапада здаць работу з усімі суправаджальнымі дакументамі ў папяровым выглядзе ў каб. 505.
Паслядоўнасць складання структурных элементаў работы (некаторыя элементы могуць адсутнічаць):
- тытульны ліст
- выпіска з пратакола пасяджэння Савета ФМА
- водгук навуковага кіраўніка
- даведка аб выніках праверкі работы на плагіят
- реферат
- змест
- нарматыўныя спасылкі
- азначэнні
- абазначэнні і скарачэнні
- уводзіны
- асноўная частка
- заключэнне
- спіс выкарыстаных крыніц
- дадатак
- спіс публікацый
- спіс актаў укаранення ў вытворчасць/адукацыйны працэс
- спіс метадычных рэкамендацый/указанняў
- спіс дыпломаў/грамат міжнароднага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
- спіс дыпломаў/грамат рэспубліканскага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
- копіі публікацый (у тым парадку, у якім яны пазначаны ў спісе; копія павінна ўключаць не толькі сам тэкст публікацыі, але і першыя старонкі зборніка/часопіса з яго поўнымі выходнымі дадзенымі і зместам, дзе паказаны аўтар публікацыі!)
- копіі актаў укаранення ў вытворчасць/адукацыйны працэс
- копіі метадычных рэкамендацый/указанняў
- копіі дыпломаў/грамат міжнароднага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
- копіі дыпломаў/грамат рэспубліканскага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
- дыск з электроннай копіяй працы і ўсіх суправаджальных дакументаў (прымацаваць у канверце да работы)
5) Да 5 лістапада накіраваць на эл. адрас
Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртацца да старшыні Савета па НДРС ФМА В. В. Валогінай: