Подождите, идет загрузка сайта ...

Да ўдзелу ў XVIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь запрашаюцца студэнты, магістранты і выпускнікі 2021-га года (у тым ліку выпускнікі магістратуры 2021-га года).

Спіс секцый, інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу, крытэры ацэнкі работ, правілы афармлення работ прадстаўлены на сайце альбо ніжэй.

Парадак дзеянняў студэнта/магістранта/выпускніка ФМА для ўдзелу ў конкурсе:

1) Да 22 кастрычніка паведаміць свайму навуковаму кіраўніку і на кафедру аб намеры прыняць удзел у конкурсе (гэта трэба для падрыхтоўкі выпіскі з пратаколу пасяджэння Савета ФМА аб рэкамендацыі да ўдзелу ў конкурсе). Неабходныя звесткі: Прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, курс/выпускнік, тэма навуковай працы, навуковы кіраўнік.

2) Да 25 кастрычніка атрымаць даведку аб выніках праверкі работы на наяўнасць запазычанняў у адказнага за антыплагіат на кафедры.

3) Да 5 лістапада прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце.

4) Да 5 лістапада здаць работу з усімі суправаджальнымі дакументамі ў папяровым выглядзе ў каб. 505.

Паслядоўнасць складання структурных элементаў работы (некаторыя элементы могуць адсутнічаць):

  • тытульны ліст
  • выпіска з пратакола пасяджэння Савета ФМА
  • водгук навуковага кіраўніка
  • даведка аб выніках праверкі работы на плагіят
  • реферат
  • змест
  • нарматыўныя спасылкі
  • азначэнні
  • абазначэнні і скарачэнні
  • уводзіны
  • асноўная частка
  • заключэнне
  • спіс выкарыстаных крыніц
  • дадатак
  • спіс публікацый
  • спіс актаў укаранення ў вытворчасць/адукацыйны працэс
  • спіс метадычных рэкамендацый/указанняў
  • спіс дыпломаў/грамат міжнароднага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
  • спіс дыпломаў/грамат рэспубліканскага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
  • копіі публікацый (у тым парадку, у якім яны пазначаны ў спісе; копія павінна ўключаць не толькі сам тэкст публікацыі, але і першыя старонкі зборніка/часопіса з яго поўнымі выходнымі дадзенымі і зместам, дзе паказаны аўтар публікацыі!)
  • копіі актаў укаранення ў вытворчасць/адукацыйны працэс
  • копіі метадычных рэкамендацый/указанняў
  • копіі дыпломаў/грамат міжнароднага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
  • копіі дыпломаў/грамат рэспубліканскага ўзроўню за поспехі ў навуковых даследаваннях па тэме работы
  • дыск з электроннай копіяй працы і ўсіх суправаджальных дакументаў (прымацаваць у канверце да работы)

5) Да 5 лістапада накіраваць на эл. адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (Валогінай В.В.) электронную версію работы (тэкст работы і ўсе суправаджальныя дакументы з пункта 4). У тэксце ліста пазначыць наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, курс/выпускнік, тэму работы, нумар і назва секцыі, мабільны тэлефон/спасылку для сувязі ў месанджар, прозвішча, імя, імя па бацьку  і кантакты навуковага кіраўніка.

Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртацца да старшыні Савета па НДРС ФМА В. В. Валогінай: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..