Подождите, идет загрузка сайта ...

8 кастрычніка 2021 г. адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз» кафедры міжнародных адносін. У ім узялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны», «Лінгвакраіназнаўства», магістранты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Агульная тэма пасяджэння – «Актуальныя пытанні знешняй палітыкі дзяржаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі». Удзельнікі прадставілі даклады на зададзеную тэматыку.

Андрэй Раманоўскі (магістрант) у сваім выступе разгледзеў праблемы інфармацыйнай бяспекі ЗША, вызначыўшы асноўныя крокі дзяржавы па яе забеспячэнню, а таксама міжнароднаму супрацоўніцтву ў гэтым напрамку. Характарыстыку знешнепалітычнай актыўнасці ЗША у Паўднёва-Усходняй Азіі дала Вольга Лівіндзюк (4 курс), прадставіўшы даклад, у якім грунтоўна раскрыла расстаноўку сіл у рэгіёне. Анастасія Жданок (магістрант) прааналізавала аспекты еўрапейскай бяспекі, надаўшы асаблівую ўвагу ідэі стварэння еўрапейскай арміі. Аналіз знешнепалітычных прыярытэтаў Францыі ў перыяд прэзідэнцтва Нікаля Сарказі зрабіла Дарына Сіманава (3 курс). Ткачэнка Ілля (4 курс) у сваім выступе вызначыў прыярытэты і перспектывы знешняй палітыкі Рэспублікі Сербія. Варта заўважыць, што ўсе даклады зроблены на высокім навукова-метадалагічным узроўні, з'яўляліся цікавымі і змястоўнымі. Выступоўцы падрабязна адказалі на шэраг пытанняў з боку аўдыторыі.

У ходзе мерапрыемства таксама вырашаліся арганізацыйныя пытанні: удакладнены мэта і задачы дзейнасці лабараторыі, вызначаны асноўныя формы работы, прадстаўлены план мерапрыемстваў на 2021–2022 навучальны год.

Запрашаем зацікаўленых далучыцца да працы СНДЛ кафедры міжнародных адносін.