17 кастрычніка 2021 гада сышоў з жыцця выдатны беларускі вучоны-міжнароднік, дыпламат Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі.
Працаваў на гістарычным факультэце, факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З'яўляўся дарадцам, дарадцам-пасланнікам, Часовым Павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Узначальваў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, экспертны савет ВАК Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках. З верасня 2015 г. кіраваў кафедрай міжнародных адносін БДУ.
Доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар больш за 150 навуковых прац.
Прыносім спачуванні родным і блізкім.