Подождите, идет загрузка сайта ...

16 кастрычніка 2021 года студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Арловай Л. В. прынялі ўдзел у агульнаўніверсітэцкім працоўным суботніку па добраўпарадкаванні аднаго з участкаў Рафіеўскага яблыневага саду. Цудоўны сад, з багатай гісторыяй, першапачатковая разбіўка якога праведзена больш за 100 гадоў таму.

Удзельнікі суботніка прыбралі смецце, апалае лісце. Добраму працоўнага настрою спрыяла выдатнае надвор'е – сапраўдная гарадская залатая восень. Праца ішла ў задорным рытме і ўдарным тэмпе. З пастаўленай задачай справіліся. Моладзь атрымала добры зарад бадзёрасці пасля насычаных навучальных будняў.