Select your language

Факультэт міжнародных адносін БДУ шчыра запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у V Адкрытай алімпіядзе БДУ па сусветнай эканоміцы. Агульная тэма сёлетняга сезона «Фінансы міжнародных карпарацый».

Генеральным партнёрам Студэнцкай лігі Алімпіяды з'яўляецца EPAM, Школьнай лігі – Анега.

Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь.

Алімпіяда праводзіцца ў рамках студэнцкай і школьнай лігі. Спаборніцтва ў студэнцкай лізе будзе арганізавана ў камандным і індывідуальным заліках, у школьнай – у камандным заліку. Каманда, якая прымае ўдзел у Алімпіядзе, павінна мець ўласную назву і складацца з 3–4 чалавек.

Хто можа стаць удзельнікам?

Студэнцкая ліга: студэнты 2–5 курсаў і магістранты спецыяльнасцяў эканамічнага профілю любой формы навучання беларускіх і замежных устаноў вышэйшай адукацыі.

Школьная ліга: навучэнцы 10–11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі.

Якія этапы неабходна прайсці?

Завочны адборачны тур: 1 лістапада – 14 лістапада (для студэнтаў), 1 лістапада – 19 лістапада (для школьнікаў)

Студэнцкая ліга:

  • Камандны залік: рашэнне бізнес-кейса ад аднаго з генеральных партнёраў алімпіяды
  • Індывідуальны залік: напісанне эсэ на прапанаваную тэму

Школьная ліга:

  • Камандны залік: рашэнне бізнес-кейса ад аднаго з генеральных партнёраў у галіне сусветнай эканомікі і індывідуальны ўдзел кожнага члена каманды ў фінансавай гульні і вырашэнні анлайн-тэста па эканоміцы

Фінальны тур: 1 снежня

Студэнцкая ліга:

  • Камандны залік: публічнае выступленне перад журы ў форме прадстаўлення вырашэння бізнес-кейса
  • Індывідуальны залік: публічнае выступленне перад журы ў форме дэбатаў

Школьная ліга:

  • Камандны залік: публічнае выступленне перад журы ў форме прадстаўлення вырашэння бізнес-кейса

Студэнты могуць удзельнічаць у завочных турах як удзельнікі індывідуальнага, так і каманднага залікаў. Пры адначасовым праходжанні такіх удзельнікаў у далейшыя туры яны абавязаны ў тэрмін, не пазней, чым за 2 дні да пачатку вочных тураў, абраць далейшы выгляд заліку.

Заданні ў рамках Алімпіяды падбіраюцца для максімальна шырокай праверкі навыкаў, якія неабходны ў дзейнасці, звязанай з сусветнай эканомікай. Дадзеныя заданні могуць патрабаваць ведаў у галіне сусветнай (міжнароднай) эканомікі, міжнародных эканамічных адносін, міжнароднага менеджменту і маркетынгу, эканомікі замежных краін, эканамічнай тэорыі, мікраэканомікі, макраэканомікі, эканомікі арганізацыі, фінансаў і іншых эканамічных абласцей.

Які парадак дзеянняў?

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў Алімпіяды да 31 кастрычнiка:
    • Школьная ліга ТУТ
    • Студэнцкая ліга індывідуальны залік ТУТ 
    • Студэнцкая ліга камандны залік ТУТ
  • Пацверджанне Аргкамітэтам удзелу ў Алімпіядзе на працягу 3 дзён пасля падачы заяўкі
  • Пасля заканчэння рэгістрацыі, 1 лістапада, адпраўка Аргкамітэтам усім удзельнікам заданняў для рашэння ў рамках завочнага тура, а таксама патрабаванняў да рашэнняў
  • Да 14 лістапада ўключна адпраўка ўдзельнікамі Алімпіяды рашэнняў заданняў завочнага тура на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Па выніках завочнага тура 24 лістапада аб'яўленне індывідуальных удзельнікаў і каманд для выхаду ў фінал.
  • 1 снежня правядзенне фіналу, на якім будуць вызначаны пераможцы Алімпіяды.

Журы Алімпіяды фарміруецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі, дзяржаўныя органы і арганізацыі, бізнес-супольнасць.

Конкурсныя заданні будуць ацэньвацца па сістэме крытэрыяў, аб якіх прадстаўнікі Аргкамітэту будуць паведамляць асобна па меры правядзення Алімпіяды.

Пераможцы алімпіяды атрымаюць дыпломы I, II, III ступені, каштоўныя прызы, студэнты таксама змогуць скарыстацца кар'ернымі магчымасцямі, якія прадастаўляюцца генеральным партнёрам студэнцкай лігі. Пераможцы школьнай лігі змогуць прыняць удзел у Міжнароднай алімпіядзе па эканоміцы для школьнікаў, якая пройдзе летам 2022 года ў Кітаі.

У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, пішыце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

І не забывайце: рэгістрацыя да 31 кастрычнiка 2021 года.

Больш цікавай інфармацыі можна даведацца на нашых старонках у Вконтакте.

Мы чакаем вас!