Подождите, идет загрузка сайта ...

9 кастрычніка ў рамках традыцыйных Дыпламатычным чытанняў на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў прайшоў конкурс прэзентацый студэнтаў 2 куса спецыяльнасці "Мытная справа" «Creating and promoting my ice cream company». Студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Шурко Святланы Аляксандраўны і Натуркача Міхаіла Васільевіча прадэманстравалі ўласныя творчыя праекты, паказаўшы веды прафесійнай англійскай мовы. Была засвоена новая лексіка па тэме. Падобныя заняткі дапамагаюць зразумець важнасць вывучэння эканамічнай англійскай мовы пры вядзенні бізнесу, пашыраюць кругагляд, палягчаючы арыентацыю ў сучасным свеце з дапамогай англійскай мовы. Разгледжаныя прэзентацыі былі актуальныя і цікавыя. Студэнты аформілі матэрыялы, творча падышоўшы да распрацоўкі лагатыпаў і слоганаў у бізнеспраектах. Эканоміка бізнесу з'яўляецца не толькі актуальнай тэмай, але і праблематычнай, дзе трэба ўлічваць шматлікія эканамічныя фактары і сітуацыю, якая склалася ў свеце з COVID. Многія сутыкнуліся з праблемамі, а разуменне эканамічных пытанняў дапамагае ў вырашэнні праблем.

Мы ўдзячны за прадстаўленую інфармацыю, а таксама за тое, што пачулі адказы на цікавячыя нас пытанні!

Марыя Губчык, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»