Select your language

Паважаныя студэнты! Клуб даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі аднаўляе сваю працу ў 2021–2022 навучальным годзе. Клуб дзейнічае ў рамках Цэнтра даследаванняў свету, створанага на аснове пагаднення аб супрацоўніцтве, заключанага паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа.

Работа Клуба грунтуецца на вывучэнні найбольш актуальных аспектаў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі і практычных аспектаў дзейнасці БТЧК.

Запрашаем да ўдзелу студэнтаў факультэта міжнародных адносін! Кіраўнік Клуба – доктар юрыдычных навук, прафесар, прафесар кафедры міжнароднага права Алена Фёдараўна Доўгань.

Запісацца ў Клуб можна, запоўніўшы да 23.10.2021 г. наступную форму.