Select your language

Кафедра міжнароднага турызму арганізуе Міждысцыплінарны семінар па пытаннях развіцця інклюзіўнага турызму ў Беларусі і свеце, які адбудзецца 11 лістапада 2021 г. Мерапрыемства праводзіцца ў партнёрстве з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Мінскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ», а таксама прымеркавана да святкавання 100- годдзя БДУ. Асноўная мэта семінара – абмеркаванне лепшых міжнародных і беларускіх практык у сферы інклюзіўнага турызму.

Час работы семінара з 11.30 да 15.30. У рабоце семінара плануецца тэарэтычная частка, а таксама практычны блок, прысвечаны этыцы ўзаемадзеяння з людзьмі з інваліднасцю. Формы ўдзелу: даклад, удзел у якасці слухача, публікацыя без удзелу ў рабоце семінара. Па выніках работы плануецца выпуск электроннага зборніка матэрыялаў (публікацыя ў зборніку бясплатная).

Запрашаем да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў, якія вывучаюць працэсы развіцця інклюзіўнага турызму, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, спецыялістаў-практыкаў у сферы турызму, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 24 кастрычніка зарэгістравацца па спасылцы. Для публікацыі матэрыялаў у электронным зборніку неабходна да 1 лістапада 2021 г. накіраваць артыкул на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Больш падрабязная інфармацыя і патрабаванні да публікацыі ў інфармацыйным лісце.