8 кастрычніка ў рамках спецкурса «Служба ў мытных органах» адбылася сустрэча студэнтаў 3 курса з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні А. В. Дубінка. У ходзе займальнай гутаркі студэнты азнаёміліся з шматграннай дзейнасцю двух беларускіх мытняў — Брэсцкай і Мінскай рэгіянальнай, даведаліся пра перспектывы развіцця сучаснай мытнай службы Беларусі. Ім таксама быў прадэманстраваны фільм, прысвечаны 30-гадоваму юбілею мытных органаў нашай краіны.
В. А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы
