Подождите, идет загрузка сайта ...

Набліжаецца знамянальная падзея – 100-гадовы юбілей нашага ўніверсітэта. У гонар гэтай грандыёзнай даты студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Зудавай Святланы Аляксандраўны падрыхтавалі віктарыну-прэзентацыю «100 гадоў БДУ»!

Ці ведаеце вы гісторыю, традыцыі і розныя значныя факты пра БДУ? У вас ёсць магчымасць праверыць гэта! Вы знойдзеце віктарыну ТУТ.

Ствараючы свае пытанні, студэнты правялі каласальную працу – вывучылі ўсю інфармацыю, прысвечаную гісторыі і структуры БДУ, міжнароднаму супрацоўніцтву, выдатным вучоным і выпускнікам нашага ўніверсітэта, адукацыйным інавацыям, навуковым дасягненням, якімі славіцца наш БДУ!

100 гадоў БДУ –  гэта падзея, якая з'яўляецца важнай не толькі для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ, але і для ўсёй краіны, таму што БДУ – галоўны і лідыруючы ўніверсітэт Беларусі, гэта гонар нашай краіны. Векавы юбілей БДУ уключаны ў спіс памятных дат ЮНЕСКА, што надае гэтай падзеі міжнародны статус.

У кожнай групе студэнты вырашалі пытанні гэтай пазнавальнай віктарыны ў фармаце гульні. Лепш за ўсіх ведаюць факты пра БДУ Гедымін Марыя (1 курс МА), Бушмялёва Ганна (2 курс МА), Сакалова Аляксандра і Чубацюк Аляксандр (3 курс МА)! Малайцы!

Студэнтка 3 курса Велямовіч Іна падзялілася ўражаннямі аб віктарыне: «У гэтым навучальным годзе наш БДУ адзначае свой юбілей – 100 гадоў. У гонар гэтай падзеі мы, студэнты 3-га курсу, у рамках "Дыпламатычных чытанняў" падрыхтавалі і самі апрабавалі QUIZ, прысвечаны гэтай падзеі. Асабліва цікава было праходзіць QUIZ, так як ён быў падрыхтаваны намі, студэнтамі 1, 2 і 3 курсаў, якія вывучаюць англійскую мову як першую замежную. Фармат QUIZ дазволіў сумясціць прыемнае з карысным: мы разам са сваімі аднакурснікамі ў атмасферы прыязнага суперніцтва і цікавасці да новых ведаў, змаглі даведацца новыя факты пра наш універсітэт на англійскай мове. Кожны чакаў, калі ж пакажуць яго слайд і ганарыўся гэтым».

Запрашаем усіх жадаючых праверыць свае веды аб БДУ, адказаўшы на ўсе 100 пытанняў аб нашай ALMA MATER! ПОСПЕХУ!