6 кастрычніка 2021 года студэнты 1 курса групы № 13 спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам куратара, старшага выкладчыка Арловай Л.В. наведалі перасоўную выставу «Партызаны Беларусі», экспазіцыя якой прадстаўлена ў будынку рэктарата БДУ.
Студэнты азнаёміліся з дакументамі і фотаматэрыяламі, персанальнымі дадзенымі ўдзельнікаў партызанскага руху.
Выстава лаканічна і аб'ектыўна расказала пра дзейнасць партызан на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі ў перыяд з 1941 па 1944 гг.
Фотадакументы раскрываюць подзвігі і заслугі партызан, распавядаюць аб баявых сутыкненнях і партызанскіх фарміраваннях. Таксама прадстаўлены ўзнагародныя лісты, баявыя характарыстыкі і асабістыя фота партызан і падпольшчыкаў, якія абаранялі нашу Радзіму.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікаў мультымедыйны стэнд па пошуку ўдзельнікаў партызанскага руху. З дапамогай дадзенай сістэмы можна знайсці сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху, а таксама ўбачыць адсканаваныя дакументы асабістых лісткоў па ўліку кадраў, узнагародных лістоў і характарыстык.
Знаёмства з матэрыяламі выставы з'яўляецца важным момантам у захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і выхаванні патрыятызму ў моладзі.