Подождите, идет загрузка сайта ...

З мэтай азнаямлення з гісторыяй і культурай Беларусі для замежных студэнтаў была арганізавана экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс "Лошыца". Замежныя студэнты пабывалі на экскурсіі, агледзелі старадаўнія пакоі і залы сядзібы, даведаліся шмат цікавага пра яе гісторыю, традыцыі, побыт беларусаў. Усе ўдзельнікі патанчылі на балі, паслухалі фартэпіянны канцэрт. Вандраванее ў прыгожым восеньскім парку, паэтычная атмасфера сядзібы пакінулі ў студэнтаў вельмі прыемнае ўражанне. Экскурсію арганізавала старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Т. А. Храмчанка.