Select your language

28 верасня ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі была арганізавана сустрэча, прысвечаная творчасці швейцарскага нямецкамоўнага пісьменніка, тэолага, фізіагноміста Іагана Каспара Лафатера. Студэнты розных ВНУ, у тым ліку і студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ, мелі магчымасць пазнаёміцца ​​з творчасцю пісьменніка, паслухаць жывую нямецкую мову і пазнаць для сябе нешта новае.

Сустрэчу наведалі студэнты 2 курса спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права", якія вывучаюць нямецкую мову.

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтэрмат. Усе жадаючыя змаглі задаць свае пытанні. Пытанні тычыліся творчасці пісьменніка, асаблівасцяў нямецкай мовы, таксама была закранута тэма беларуска-швейцарскіх адносін, партнёрства і іншыя. Адказны — В. Г. Швайба, старшы выкладчык германскіх моў.