22 і 29 верасня 2021 г. на факультэце міжнародных адносін адбыліся семінары для маладых навукоўцаў і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта, прысвечаныя пытанням арганізацыі навуковых даследаванняў, публікацыйнай актыўнасці і камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці.
У якасці спікера на семінары быў запрошаны намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення навукі, начальнік аддзела арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці БДУ Сінчук Алег Віктаравіч.
Мерапрыемствы праводзіліся ў рамках рэалізацыі Стратэгіі камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці комплексу БДУ на 2021–-2025 гг
