Select your language

28 верасня 2021 г. студэнты 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска.

Кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Калядка азнаёміла студэнтаў з інфраструктурай раёна, зрабіла акцэнт на яго спартыўных і культурных аб'ектах, дзе маладыя людзі могуць з карысцю праводзіць свой вольны час. Супрацоўнікі пракуратуры і РУУС Маскоўскага раёна звярнулі ўвагу студэнтаў на выкананне мер па захаванні ўласнай бяспекі ў жыцці і ў анлайн-асяроддзі, нагадалі аб правілах паводзін у грамадскіх месцах і адміністратыўных наступствах ад іх парушэння.

Завяршылася гутарка адказамі на пытанні навучэнцаў.