Select your language

30 верасня ў Ліцэі БДУ сабраліся самыя актыўныя першакурснікі з усіх спецыяльнасцяў. Мы зноў пачулі самыя бліскучыя жарты, прагледзелі самыя маляўнічыя плакаты і нацешыліся рознакаляровымі шарамі.

Тэма капусніку ФМА-2021 гучала як "Найвялікшы шоўмэн". Таму Студэнцкі Саюз спадзяецца, што ўсе прысутныя змаглі перажыць атмасферу шоў і прызнаць, што мы ўсе галоўныя акцёры свайго жыцця.

Аб'яўляем вынікі Капусніка ФМА-2021 на думку нашага глыбокапаважанага журы!

  •     Лепшая відэа-візітоўка — МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА
  •     Лепшая група падтрымкі — СУСВЕТНАЯ ЭКАНОМІКА
  •     Лепшыя дэкарацыі — МЕНЕДЖМЕНТ У СФЕРЫ МІЖНАРОДНАГА ТУРЫЗМУ
  •     Лепшы жарт — МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА
  •     Лепшая мужчынская роля — МІЖНАРОДНЫЯ АДНОСІНЫ
  •     Лепшая жаночая роля — ЛІНГВАКРАІНАЗНАЎСТВА
  •     Лепшая каманда на думку рэдактуры — МЫТНАЯ СПРАВА
  •     ПЕРАМОЖЦЫ КАПУСНІКУ — МЫТНАЯ СПРАВА

{gallery}2021/2021_09_30_02{/gallery}