Select your language

Адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў XI сезоне прафарыентацыйнага праекта Студэнт БДУ на тыдзень!

Праект пройдзе з 1 па 5 лістапада на 18 факультэтах і інстытутах комплексу БДУ!

На працягу тыдня будучыя абітурыенты стануць часткай навучальнага працэсу, пазнаёмяцца са студэнтамі, выкладчыкамі, адміністрацыяй, наведаюць студэнцкія мерапрыемствы. Мала таго, у гэты сезон удзельнікі змогуць пабываць ва ўніверсітэце, якому споўнілася 100 гадоў!

Запоўніць заяўку запрашаюцца навучэнцы 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі/сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія пражываюць на пастаяннай аснове ў Мінску або якія маюць магчымасць на час правядзення праекта знаходзіцца ў Мінску/штодня прыязджаць на вучобу ў БДУ.

Для гэтага неабходна запоўніць форму і прымацаваць матывацыйны ліст на тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень»:

https://forms.gle/RHz3n1YqNmK7CY9w5

Прыём заявак на факультэце журналістыкі, хімічным факультэце, факультэце міжнародных адносін і факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі будзе ажыццяўляцца да 4 кастрычніка ўключна (на дадзеных факультэтах плануецца 2 адборачных тура). Астатнія факультэты і інстытуты прымаюць матывацыйны лісты да 20 кастрычніка ўключна.

ВАЖНА!

Арганізатары НЕ забяспечваюць іншагародніх жыллём і НЕ пакрываюць фінансавыя выдаткі ўдзельнікаў!

Для запаўнення заяўкі неабходна завесці паштовую скрыню на Gmail!

Запаўняць анкету можна толькі на АДЗІН факультэт!

Праект рэалізуецца з 2016 года. За перыяд правядзення яго ўдзельнікамі сталі 858 навучэнцаў з розных рэгіёнаў краіны. Арганізатарамі выступаюць ўпраўленне па выхаваўчай працы з моладдзю і ГА «Студэнцкі саюз БДУ».