Select your language

30 верасня студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" наведалі кампанію-партнёра кафедры МЭА СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку". Выязны занятак прайшоў у Вялікім камні ў рамках курса "Практыка міжнароднага бізнесу". СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» – кіруючая кампанія Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» – унікальная пляцоўка для развіцця міжнароднага высокатэхналагічнага супрацоўніцтва. У ходзе мерапрыемства студэнты даведаліся, з якімі вынікамі парк працуе ў 2021 годзе і якія задачы ставіць перад сабой на бліжэйшую будучыню, пазнаёміліся з умовамі пастаяннага месцазнаходжання, выставачнымі пляцоўкамі, каворкінгам і многім іншым.

Дэканат, выкладчыкі і студэнты выказваюць падзяку намесніку генеральнага дырэктара Сяргею Уладзіміравічу Вайцяхоўскаму, а таксама супрацоўнікам Кампаніі Артуру Дзяткова, Інзе Кушнярэвіч і Яўгену Мардасевічу за экскурсію і супрацоўніцтва з кафедрай.

Выязны занятак быў арганізаваны ў рамках святкавання 100-годдзя БДУ.

{gallery}2021/2021_09_30{/gallery}