Подождите, идет загрузка сайта ...

28 верасня на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Бразіліі Сяргеем Лукашэвічам.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты, якія вывучаюць іспанскую і партугальскую мовы, выкладчыкі і прадстаўнікі адміністрацыі факультэта. У рамках тэмы свайго выступу «Прафесія дыпламат: неабходныя веды і навыкі» Сяргей Лукашэвіч асвятліў асноўныя аспекты дыпламатычнай дзейнасці, распавёў пра свой жыццёвы шлях, у прыватнасці, пра тое, як складвалася яго кар'ера на дзяржаўнай і дыпламатычнай службе, падзяліўся асабістымі ўспамінамі пра вучобу на ФМА.

У рамках свайго выступлення беларускі дыпламат адзначыў, што Бразілія з'яўляецца асноўным партнёрам Беларусі ў знешнім гандлі з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і ў Заходнім паўшар'і ў цэлым, асвятліў асобныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне экспарту і імпарту калійных угнаенняў, пасажырскіх самалётаў.

Адзначым, сустрэча праводзілася ў фармаце дыялогу, у кожнага з прысутных была магчымасць асабіста задаць пытанне дыпламату.

Акрамя таго, Сяргей Лукашэвіч прыняў удзел у праекце «100 асоб БДУ» і павіншаваў альма-матэр з надыходзячым юбілеем, пажадаўшы ўніверсітэту доўгіх гадоў росквіту. Відэавіншаванне ў хуткім часе апублікуюць у сацыяльных сетках ВНУ.

Даведка.

Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч у 1999 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка». З 2000 года працуе ў сістэме Міністэрства замежных спраў Беларусі на пасадах сакратара ў Амбасадзе Беларусі ва Узбекістане, першага сакратара Пасольства Беларусі ў Аргенціне, часовага паверанага ў справах Беларусі ў Іспаніі. З верасня 2021 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія.