Цэнтр міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе аб арганізацыі наступных адукацыйных курсаў на базе Міжвузаўскага студэнцкага цэнтра ў комплексе «Студэнцкая вёска»:
Адукацыйны інтэрактыўны курс «Насустрач кітайскай мове» – пачатковы ўзровень: – 72 акадэмічныя гадзіны, 24 заняткі па 3 акад. гадзіны, 2 разы на тыдзень, працягласць ўсяго курсу – 12 тыдняў.
Дадзены курс дапаможа акунуцца ў моўнае асяроддзе, а таксама забяспечыць атрыманне базавых ведаў, неабходных у паўсядзённым жыцці, авалодаць навыкамі іерагліфічнага пісьма.
Адукацыйны інтэрактыўны курс «Сакрэты кітайскай мовы» – базавы ўзровень. – 72 акадэмічныя гадзіны, 24 заняткі па 3 акад. гадзіны, 2 разы на тыдзень, працягласць ўсяго курсу – 12 тыдняў.
Дадзены курс дазволіць замацаваць базавыя веды аб мове, развіць вусную мову і ўзбагаціць слоўнікавы запас, а таксама удасканаліць навыкі іерагліфічнага пісьма.
Адукацыйны інтэрактыўны курс «Хачу гаварыць па-кітайску» – камунікатыўны (сярэдні) ўзровень. 72 акадэмічныя гадзіны, 24 заняткі па 3 акад. гадзіны, 2 разы на тыдзень, працягласць ўсяго курсу – 12 тыдняў.
Дадзены курс прызначаны для слухачоў, якія валодаюць мовай на сярэднім узроўні. У працэсе навучання практыкуецца вуснае маўленне і пераадольваецца моўны бар'ер.
Кошт аднаго курсу складае 360,00 бел. руб. Аплата праводзіцца ў тры этапы (штомесяц) па 120,00 бел. руб. Першы занятак – бясплатна.
Таксама інфармуем аб прадастаўленні грантаў на праходжанне адукацыйнага курса «Менеджар адукацыйнага турызму» арганізаваных у супрацоўніцтве з Італа-беларускім цэнтрам супрацоўніцтва і адукацыі "Сардзінія" у рамках праекта супрацоўніцтва «Сардзінія Беларусь – мост супрацоўніцтва», фінансаванне якога ажыццяўляецца аўтаномным рэгіёнам Сардзінія (Італьянская Рэспубліка).
Праходжанне курса мяркуецца на бязвыплатнай аснове.
Кандыдатамі на атрыманне гранта могуць быць беларускія грамадзяне, якія з'яўляюцца студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў.
Мэтай курса з'яўляецца навучанне базавым навыкам турыстычнай галіны: распрацоўка дызайн турыстычнага прадукту (планаванне і праектаванне розных відаў турыстычных прапаноў), выкарыстанне інавацыйных тэхналогій (праграмнае забеспячэнне для прафесіяналаў турыстычнай індустрыі, сістэмы браніравання, анлайн-браніравання, вэб-платформы тураператараў), прасоўванне турыстычных паслуг (псіхалагічныя метады на розных этапах перамоваў і продажаў, тэхнікі падачы прапановы).
Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове, шляхам рэгістрацыі ўдзельнікаў на сайце www.sardinia.by/kursi да 04.10.2021 г.. У заяўцы ўказваюцца звесткi аб наяўнай адукацыі, удзеле ў міжнародных праектах, матывацыі навучацца на курсе.
Прапануем студэнтам універсітэта прыняць удзел у дадзенай праграме. Па выніках курсаў слухачам, якія выканалі ў поўным аб'ёме праграму курса, мяркуецца выдача даведкі ўстаноўленага ўзору і міжнароднага сертыфіката на італьянскай мове аб заканчэнні курсаў.
Па пытаннях курсаў кітайскай мовы просім звяртацца ў Цэнтр міжнародных сувязяў. Кантактная асоба спецыяліст па ЗЭД Жукава Вераніка (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. тэлефон: +375 (17) 377 52 59).
Па пытаннях падачы заяўкі на грант просім звяртацца ў Цэнтр «Сардзінія» e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.; сайт www.sardinia.by а таксама ў Цэнтр міжнародных сувязяў e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., сайт www.intcenter.by