27 верасня на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з выканаўчым дырэктарам Цэнтра глабальных і стратэгічных даследаванняў (Ісламабад, Пакістан). На сустрэчы Халід Таймур Акрам распавёў пра арганізацыю, якую ён прадстаўляе, яе мэты і гісторыю, таксама абмяркоўвалася тэма станаўлення і развіцця беларуска-пакістанскіх адносін, успрыманне Рэспублікі Беларусь і яе грамадзян у Пакістане.
Студэнты слухалі выступленне госця з вялікай цікавасцю і задавалі пытанні на розныя тэмы: пра краіну, культуру, адукацыю і г.д. Удзельнікі мерапрыемства таксама абмеркавалі праблематыку Афганістана і магчымыя шляхі вырашэння пытання.
Аляксандр Чубацюк, 3 курс, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"