Штогод 20 верасня на працягу 20 гадоў на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін БДУ адзначаецца Дзень мытніка Рэспублікі Беларусь, і ўсе студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» запомнілі гэтую дату яшчэ з 1 курса. У гэтым годзе 20 верасня таксама прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню мытніка, якое было падрыхтавана студэнтамі дадзенай спецыяльнасці. У якасці ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлана Аляксееўна Дубінка, а таксама выкладчыкі кафедры А.С. Тамарына, М.Р. Юмагулава, М.В. Натуркач.
Студэнты 4 курса абмеркавалі прагледжаны ў арыгінале на англійскай мове фільм «Тэрмінал», сюжэт якога цесна звязаны з работай памежнай і мытнай службы, разабралі фразы, сказы, якімі карысталіся работнікі CBP пры правядзенні пашпартнага кантролю. Студэнты змаглі не толькі актыўна паўдзельнічаць у дыскусіях, але і абнавіць і дапоўніць свой слоўнік прафесійнай лексікі.
Вядучымі мерапрыемства на 3 курсе сталі студэнткі Сафія Грытчанка і Віялета Мар'янская. У ходзе святочнай праграмы студэнты прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "The Customs Battle", дзе кожны змог прадэманстраваць свае веды ў сферы мытнай справы. Гульня была праведзена на англійскай мове ў форме спаборніцтвы паміж двума камандамі студэнтаў-мытнікаў.
Па заканчэнні інтэлектуальнага паядынку было прапанавана паглядзець камедыйны відэаролік «Saturday Night Live».
З асаблівай цікавасцю і запалам студэнты паўдзельнічалі ў конкурсе «A Sniffer Dog": задачай удзельнікаў было хутчэй каманды супернікаў выявіць у асабістых рэчах падарожнікаў забароненыя для транспарціроўкі прадметы.
Фінальным акордам праграмы стала песня на англійскай мове «Summertime Sadness» у выкананні студэнткі 3-га курса Яны Шлапаковай.
Сафія Грытчанка, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа»
Віялета Шышкела, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа»