З 10 па 19 верасня ў г. Курэмаа ў Эстоніі праходзіў чэмпіянат Еўропы сярод жанчын і мужчын па шашках. У чэмпіянаце прымалі ўдзел спартсмены з 13 краін. Студэнтка 3 курса ФМА, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка", Яна Якубовіч стала чэмпіёнкай Еўропы сярод жанчын у класічнай праграме і заняла другое месца ў хуткай праграме.
Яна Якубовіч з'яўляецца гросмайстрам, дзеючай чэмпіёнкай свету і займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу па рускіх шашках сярод жанчын.
Арганізатарамі спартыўнага спаборніцтва выступілі Міжнародная федэрацыя шашак (IDF), Йыгеваскі шашачны клуб сумесна з Эстонскім саюзам шашак.