Подождите, идет загрузка сайта ...

15 верасня 2021 г. бібліятэка факультэта міжнародных адносін далучылася да святкавання Дня бібліятэк Беларусі. У гэты дзень наведвальнікі бібліятэкі змаглі азнаёміцца ​​з тэматычнай выставай пад назвай «Бібліятэкі – гэта скарбніца ўсіх багаццяў чалавечага духу» Лейбніц Готфрыд Вільгельм, а таксама ў рамках акцыі «Вярні кнігі ў бібліятэку» вярнуць нездадзеную ў тэрмін літаратуру.

У рамках супрацоўніцтва кафедры раманскіх моў ФМА з Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Мінску да Дня бібліятэк Беларусі ў бібліятэчны фонд ФМА былі перададзеныя ўнікальныя выданні бразільскіх пісьменнікаў на рускай мове для выкарыстання ў адукацыйным працэсе.