Нацыянальны банк аб'яўляе конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў устаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
- конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў;
- конкурсныя работы аспірантаў.
Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца стымуляванне маладых людзей да навукова-даследчай дзейнасці па фінансавых дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.
Галоўны прыз у кожнай намінацыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, – 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.
У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 29 кастрычніка 2021 г. накіраваць на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ЗАЯЎКУ і сваю конкурсную работу.
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 30 снежня 2021 г.
Падрыхтоўка і афармленне конкурсных работ ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэдакцыі часопіса "Банкаўскі веснік". Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца конкурсныя работы, пры падрыхтоўцы якіх былі парушаны аўтарскія правы трэціх асобаў, а таксама конкурсныя работы, складзеныя метадам кампіляцыі, без спасылак на адпаведныя крыніцы. Рэкамендуем таксама азнаёміцца з ПАЛАЖЭННЕМ аб правядзенні конкурсу.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, а таксама патрабаванні, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ) размешчана на Адзіным партале фінансавай пісьменнасці.
Чакаем Вашы работы!