Віншуем студэнтку 4 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Маю Танкіх, якая заваявала «срэбра» на Мінскім паўмарафоне! Дзяўчына атрымала ўзнагароду ў забегу на 10,55 км.
Ад БДУ ў Мінскім паўмарафоне прынялі ўдзел больш за 100 студэнтаў і выкладчыкаў. Узначаліла спартыўную каманду ўніверсітэта загадчыца кафедры фізічнага выхавання і спорту Юлія Маслоўская.
Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкама.