Подождите, идет загрузка сайта ...

З 20 жніўня па 31 жніўня ў г. Кранева ў Балгарыі праходзілі маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64 і камандны чэмпіянат свету сярод жанчын. Студэнтка 3 курса ФМА, спецыяльнасць сусветная эканоміка, Яна Якубовіч выйграла 2 праграмы маладзёжнага чэмпіянату свету па шашках-64, гэта значыць стала чэмпіёнкай свету сярод дзяўчат да 26 гадоў у маланкавай і хуткай праграмах. У камандным чэмпіянаце свету сярод жанчын каманда Беларусі, у складзе якой была Яна Якубовіч, стала віцэ чэмпіёнамі свету ў маланкавай праграме і чэмпіёнамі свету ў класічнай праграме.