31 жніўня адбылася сустрэча дэкана факультэта міжнародных адносін Алены Анатольеўны Дастанка са студэнтамі першага курса факультэта міжнародных адносін.
Дэкан павіншавала студэнтаў "лепшага факультэта лепшага ВНУ краіны" з пачаткам навучальнага года пазнаёміла студэнтаў з кіраўніцтвам факультэта і загадчыкамі кафедраў.
Прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый правялі першакурснікам экскурсію па факультэце, пазнаёмілі са сваёй дзейнасцю.