Select your language

Пераможцы Школьнай лігі Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы сталі прызёрамі Міжнароднай алімпіяды школьнікаў па эканоміцы.

    Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь заваявалі прызавыя месцы на 4-й Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў па эканоміцы (International Economics Olympiad - https://2021.ecolymp.org). Спаборніцтва праходзіла ў анлайн-фармаце з 26 ліпеня па 1 жніўня.

    Беларускую зборную прадставілі пяць школьнікаў, якія сталі пераможцамі Школьнай лігі Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы, якая вось ужо ў чацвёрты раз праводзілася кафедрай міжнародных эканамічных адносін пры падтрымцы кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін БДУ.
    Срэбны медаль алімпіяды заваяваў Дзяніс Рабчук (Гімназія № 1, г. Брэст), уладальнікам бронзавага медаля стаў Ілля Якiмук (Ліцэй № 1 ім. А.С. Пушкіна, г. Брэст). Разам з імі ў зборную таксама ўвайшлі і годна прадставілі нашу краіну Аляксей Драздоў (Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3, г. Магілёў), Лізавета Прановіч (Ліцэй БДУ, г. Мінск), Анастасія Шавейка (Ліцэй БДУ, г. Мінск).
    На Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў па эканоміцы выступілі больш за 200 старшакласнікаў з 44 краін. Спаборнiцтвы адбывалiся ў трох турах, заданні якіх былі прысвечаны эканоміцы, фінансавай пісьменнасці і вырашэнню бізнес-кейса.

  Кіраўніком беларускіх школьнікаў выступіла дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ Сталярова Кацярына Вячаславаўна. Экспертную падтрымку пры падрыхтоўцы да часткі конкурсу, звязанай з эканамічнай тэорыяй, аказала Хмуровiч Ларыса Уладзіміраўна, выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ.

   Упершыню Міжнародная алімпіяда па эканоміцы для школьнікаў прайшла у 2018 годзе ў Расіі. Арганізатарам алімпіяды сёлета з'яўляецца Латвія.

Віншуем удзельнікаў з годным выступам на алімпіядзе!