Select your language

28 чэрвеня 2021 г. у Ліцэі БДУ адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам I ступені факультэта міжнародных адносін.

Урачыстую цырымонію адкрыла дэкан факультэта Алена Анатольеўна Дастанка. Алена Анатольеўна адзначыла, што мы перадаем эстафету маладому пакаленню тых, каго з цяперашняга моманту можам назваць спецыялістамі-міжнароднікамі. ФМА — адзін з вядучых факультэтаў БДУ, адзіны ў Рэспубліцы Беларусь. З 1995 года факультэтам падрыхтавана больш за 8,6 тыс. спецыялістаў. Яна выказала вялікую ўдзячнасць выкладчыкам за іх нялёгкую працу.

Дэкан выказала ўпэўненасць, што ўсе выпускнікі набылі сваю альма-матэр, куды яны заўсёды могуць вярнуцца, звярнуцца па дапамогу ці пахваліцца дасягненнямі.

У завяршэнні яна пажадала выпускнікам увесь час рухацца наперад, не спыняючыся.

{gallery}2021/2021_06_28{/gallery}