Select your language

Дзень моладзі і студэнцтва будзе адзначацца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 237, у адпаведнасці з якім уносяцца змяненні ва Указ ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Дадзены дакумент прадугледжвае перайменаванне Дня моладзі ў Дзень моладзі і студэнцтва. Змяненні накіраваны на павышэнне статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, а таксама будуць спрыяць аб'яднанню студэнцкай і працоўнай моладзі на аснове лепшых традыцый пераемнасці моладзевых рухаў.