2 чэрвеня 2021 года стажоры факультэта міжнародных адносін з Кітая, Амерыкі, Англіі, Італіі, Германіі і Ірана наведалі Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь.
Замежныя студэнты пазнаёміліся з жывёльным і раслінным светам Беларусі. У ходзе экскурсіі стажоры ўбачылі сімвалы нашай краіны – белага бусла і белавежскага зубра. Студэнты сфатаграфавалі Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ўзрушана выказаліся пра беларускую прыроду. Бо прырода – частка нашага жыцця, і сёння гэты велізарны выдатны свет адкрыўся студэнтам дзякуючы рускай мове.
