26 мая члены Клуба перакладчыкаў кітайскай мовы ФМА БДУ з'ездзілі на экскурсію ў Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Падчас экскурсіі члены Клуба наведалі Адміністрацыю парка і пазнаёміліся з яго інфраструктурай, а таксама пабывалі на заводзе «Zoomlion» ( "中 联 重 科") – першым кітайскім прадпрыемстве па вытворчасці будаўнічай тэхнікі, заснаваным у 1992 годзе. Асаблівая падзяка за арганізацыю наведвання Парка Мікіту Петручэні, выпускніку ФМА спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», мэнэджару ўпраўлення па прыцягненню інвестыцый.
{gallery}2021/2021_05_26_02{/gallery}