Select your language

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці інфармуе аб правядзенні конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў 2020-2021 навучальным годзе. Конкурс праводзіцца ў мэтах прыцягнення моладзі да даследавання актуальных пытанняў прававой аховы і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, выяўлення і заахвочвання моладзі, якая праяўляе цікавасць да юрыдычных, эканамічных, падатковых і бухгалтарскіх аспектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці», «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці», «Лепшая курсавая работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці», «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці». Тэматыка прадстаўляемых на Конкурс работ уключае актуальныя пытанні аховы, абароны і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь першай і другой ступеняў адукацыі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 ліпеня 2021 г.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні Конкурсу і афармленні конкурсных работ размешчана на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Паслугі і інфармацыя»/«Навучанне»/ «Конкурс работ» па адрасе: https://ncip.by/uslugi-i-informaciya/obuchenie/konkurs-rabot/.