27 мая 2021 г. адбылося пасяджэнне дыскусійнага клуба кафедры раманскіх моў «Творчая майстэрня перакладчыка». Тэма сустрэчы – Networking перакладчыка, ці як знайсці працу перакладчыку ў сацыяльным сеціве. Пасяджэнне прайшло ў фармаце круглага стала на французскай і англійскай мовах.
Існуе немалая колькасць магчымасцяў пошуку працы для перакладчыка ў інтэрнэце. Пры жаданні можна падабраць выдатны аддалены варыянт і працаваць з любой кропкі свету, выкарыстоўваючы толькі свой камп'ютар, гэта не патрабуе вялікіх выдаткаў – так лічаць мадэратары мерапрыемства, студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Мярзлова Вікторыя, Ісламі Ванэса і Басалай Аліна.
Для таго, каб зрабіць такую працу крыніцай стабільнага заробку, патрабуецца нешта большае, чым валоданне мовамі, а менавіта: сайты і форумы для перакладчыкаў, біржы для фрылансераў (цікава, што самыя папулярныя праекты знаходзяцца за мяжой. У Беларусі такія сэрвісы таксама ёсць, але іх наведвальнасць меншая), групы ў сацыяльных сетках (шмат цікавых вакансій для прафесійных перакладчыкаў з англійскай, французскай і іншых моў можна знайсці ў сацыяльных сетках, асабліва ў Facebook і LinkedIn), моўныя школы. У моўных школах можна падпрацоўваць, у тым ліку студэнтам, выпускнікам без вопыту і маладым спецыялістам. Звычайна праца ідзе аддалена, з дому. Таму ўсё роўна, у якім горадзе вы жывеце. Шэраг школ бяруць толькі рэпетытараў англійскай мовы, іншыя прадастаўляюць працу настаўнікам нямецкай, іспанскай, французскай і іншых моў, якія жадаюць зарабіць на фрылансе.
Маюцца, вядома ж, недахопы ў працы перакладчыка-фрылансера. Сярод найбольш істотных: рызыка неатрымання ганарару за выкананую працу, таму што працаваць даводзіцца з рознымі заказчыкамі, якіх вы, хутчэй за ўсё, ніколі не ўбачыце асабіста; некаторыя кліенты маюць вельмі высокія патрабаванні, непрадказальны або нязручны для вас графік працы і жорсткія тэрміны; канкурэнцыя ў індустрыі велізарная. Менавіта таму так важная рэпутацыя.
Ну а вось відавочныя перавагі: вы самі сабе гаспадар і можаце працаваць тады, калі вам заўгодна і колькі заўгодна; вам не трэба марнаваць шмат часу на дарогу ў офіс і назад, таму што вы лёгка можаце выконваць сваю працу дыстанцыйна; для таго, каб стаць перакладчыкам на фрылансе, не патрабуецца сур'ёзных фінансавых укладанняў (акрамя адукацыі або сертыфікацыі); існуе высокі попыт на перакладчыкаў ўсіх моў, і гэты попыт не будзе зніжацца ў бліжэйшы час.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права".
А.В. Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў
{gallery}2021/2021_05_27{/gallery}