31 мая 2021 г. адбыўся другі Беларуска-Афрыканскі эканамічны форум, арганізатарам якога выступіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў аказала дапамогу ў арганізацыі і правядзенні дадзенага форуму. Студэнты нашага факультэта былі накіраваны для ўдзелу ў мерапрыемстве ў якасці валанцёраў. Ініцыятыву і актыўнасць праявілі студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" (Карась Лізавета, Антанавіч Раман, Казубоўская Паліна, Тарасевіч Мацвей, Шкапіч Ганна, Гарусаў Уладзіслаў) і 3-га курса той жа спецыяльнасці (Петрычэнка Маргарыта, Хечаян Ганна, Арлова Ганна, Фінскі Мікіта, Глякаў Аляксей, Бухвалава Лізавета, Гурэвіч Вераніка, Бусло Віялета). Суправаджалі студэнтаў-валанцёраў старшыя выкладчыкі кафедры Гіцкая Вольга Пятроўна і Піскуноў Аляксандр Фёдаравіч.
Студэнты-валанцёры мелі магчымасць набыць вопыт арганізацыі і правядзення дзелавых мерапрыемстваў, паўдзельнічаць у правядзенні пленарнага пасяджэння, цырымоніі падпісання двухбаковых дакументаў, а таксама аказвалі садзейнічанне ў руска-англійскім перакладзе падчас B2D (business-to-diplomats) перамоваў c кіраўнікамі і прадстаўнікамі дыпламатычных місій афрыканскіх краін, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. Такім чынам, валанцёрская праца паспрыяла пачуццю ўласнай сацыяльнай значнасці, а таксама набыцці карысных уменняў і практычных навыкаў, якія могуць быць карыснымі ў далейшым прафесійным жыцці.
{gallery}2021/2021_05_31{/gallery}