Select your language

26 мая 2021 г. па ініцыятыве кафедры міжнародных эканамічных адносін з удзелам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА прайшоў першы адборачны этап конкурсу на веданне англійскай мовы ў рамках падрыхтоўкі да Міжнароднай Алімпіяды па эканоміцы сярод навучэнцаў школ і ліцэяў, ініцыяванай Вышэйшай школай эканомікі Расійскай Федэрацыі.

Кожны ўдзельнік павінен быў падрыхтаваць вуснае выступленне на тэму "The Future of Learning Starts Now", а каб праверыць навыкі непадрыхтаванай прамовы, канкурсантам было прапанавана пракаментаваць і выказаць сваё разуменне выказванне Бенджаміна Франкліна "An Investment in Knowledge Pays the Best Interest".

Журы ў складзе заадчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, дацэнта Дубінка С. А., старшых выкладчыкаў Моравай Л.А., Пасейшвілі І.М., Данілевіч Д. І., дацэнта кафедры міжнародных эканамічных адносін Сталяровай К. В. высока ацаніла выступленні ўсіх удзельнікаў, адзначыўшы высокі ўзровень валодання замежнай мовай і добра сфармаваныя навыкі выступу перад аўдыторыяй у большасці канкурсантаў.

Ацэньванне моўнай і камунікатыўнай кампетэнцый праводзілася па 5-бальнай шкале з улікам моўнай правільнасці маўлення, пераканання і аргументацыі, а таксама навыкаў прэзентацыі. Падводзячы вынікі, журы намінавала 5 удзельнікаў для наступнага конкурснага этапу: Прановіч Лізавету, Драздова Аляксея, Рабчука Дзяніса, Шавейко Настассю, Якімука Іллю.

Загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлана Аляксееўна Дубінка парэкамендавала навучэнцам надаць асаблівую ўвагу структуры прэзентацыі і спосабам падачы матэрыялу, а таксама выказала гатоўнасць выкладчыкаў кафедры папрацаваць з навучэнцамі над удасканаленнем моўных і камунікатыўных навыкаў перад вырашальным этапам Міжнароднай Алімпіяды.

Па выніках адборачнага этапу была сфарміравана каманда навучэнцаў, якія ў ліпені прадставяць краіну і свае навучальныя ўстановы на прэстыжным конкурсе.

Жадаем далейшых поспехаў усім удзельнікам!

Данілевіч Д. І., старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў

{gallery}2021/2021_05_26{/gallery}