Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе студэнтаў 3 курса факультэта міжнародных адносін спецыяльнасці "Міжнароднае права" Малаевай Марыі, Яроменка Паліны і Юрэвіча Івана, а таксама студэнткі 4 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці "Эканамічнае права" Віннікавай Кацярыны занялa 1 месца ў міжнародным конкурсе Eastern European Foreign Investment Moot Court Competition (EEFI), які праходзіў у анлайн-фармаце з 17 па 22 мая.
Конкурс прысвечаны міжнароднаму інвестыцыйнаму праву і арыентаваны на студэнтаў-юрыстаў з універсітэтаў Усходняй Еўропы. Справа, якая разглядаецца ў рамках конкурсу - інвестыцыйная спрэчка, заснаваная на гістарычных фактах і адаптаваная да сучасных прававых рэалій і праблем, з якімі сутыкаецца юрыдычная супольнасць. У гэтым годзе конкурс праходзіў упершыню.
Каманда выказвае падзяку трэнеру каманды Вользе Салаўянчык (юрыст міжнароднай юрыдычнай фірмы Sorainen).
