Упраўленне па справах культуры БДУ запрашае работнікаў універсітэта і іх сем'і наведаць святочны канцэрт, прысвечаны 40-годдзю творчай дзейнасці дзіцячага ансамбля танца «Літарынка» БДУ.
Ансамбль быў заснаваны ў 1981 годзе для дзяцей выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнікі ансамбля вывучаюць асновы класічнага, народнага і эстраднага танца.
У рэпертуары — дзіцячыя гульні, казкі, народныя і эстрадныя танцы. Узрост дзяцей ад 5 да 15 гадоў.
Канцэрт пройдзе 24 мая 2021 года ў актавай зале Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8), пачатак - 18.00.
Уваход вольны!
Мерапрыемства праводзіцца з улікам санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый па прадухіленні распаўсюджвання інфекцый COVID-19 (нагадваем аб неабходнасці выкарыстання індывідуальных масак).
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
- пр-т Незалежнасці, 4, кабінет №211,
- тэл. / факс 8017 209 50 53, 8017 209 54 69
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .
