17 мая на факультэце міжнародных адносін адбылося мерапрыемства студэнцкага аб'яднання СТАРТ – навукова-прыкладная гульня-імправізацыя міждзяржаўных перамоваў, названая ў гэты раз «Сімуляванне перамоў: Іранскае ядзернае пагадненне».
Каманды студэнтаў 1-3 курсаў спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права" сфармавалі пяць дэлегацый дзяржаў, непасрэдна і апасродкавана далучаных да дадзенага пытання. У якасці эксперта для ацэнкі пазіцый і дзеянняў каманд была запрошана Свілас Святлана Францаўна – доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін.
Удзельнікі сімулявання прадстаўлялі дзяржавы, рэальна ўключаныя ў рэгуляванне міжнароднага канфлікту вакол іранскага ядзернага дасье: Іран, ЗША, Расію, Вялікабрытанію, Ізраіль і сталі часткай віртуальнага перамоўнага працэсу. Яго змест– больш чым актуальныя і накаляючыя сучасную міжнародную атмасферу тэмы: санкцыйны рэжым супраць Ірана, допуск МАГАТЭ да ядзерных аб'ектаў Ірана, права Ірана на мірны атам. Дэлегаты адкрывалі кожнае з трох пасяджэнняў дакладамі па сваім пытанні, задаючы дыскусійны тон абмеркаванню. Удзельнікі мелі права задаваць пытанні і ўступаць у свабодную дыскусію як з адмысловым дакладчыкам, так і з любым іншым дэлегатам.
Па ліку прапанаваных пытанняў перамовы прайшлі ў фармаце трох пасяджэнняў. На кожным пасяджэнні прагучалі пазіцыйныя даклады дэлегацый, па якіх разгарнулася напружаная дыскусія. Для пошуку аптымальных рашэнняў дапускаліся як фармальныя, так і нефармальныя дэбаты. Канкрэтныя прапановы для вырашэння канфлікту ставіліся на галасаванне. Рашэнне прымалася простай большасцю галасоў, у выпадку роўнай колькасці галасоў «за» і «супраць» прапанову адхілялі.
Кожная з прапанаваных арганізатарамі тэм выклікала вялікую цікавасць у дэлегатаў і ўсебакова абмяркоўвалася за сталом перамоваў. Дадзенае сімуляванне стала для студэнтаў выдатнай платформай, каб праявіць свае лідарскія якасці, адточваць уменні адстойваць сваю пазіцыю, навыкі вядзення перамоў і «ўжываня» у інтарэсы прадстаўленых у перамовах дзяржаў. Дэлегаты актыўна ўзаемадзейнічалі адзін з адным, цалкам уваходзячы ў атмасферу дыпламатычных дэбатаў, захоўваючы пры гэтым адведзеныя ім ролевыя пазіцыі. Яны прадэманстравалі выдатныя прафесійныя задаткі будучых міжнароднікаў. Эмацыйнасць дыскусіі па-сапраўднаму накаляла канкурэнтную атмасферу і дух перамоваў.
Завяршэннем перамоў стала вызначэнне рэйтынгу перагаворшчыкаў. Памятнымі сертыфікатамі ўзнагароджаны студэнты ўсіх пяці каманд. Таемным галасаваннем вызначаны два лепшых дэлегата, якія прадстаўлялі дэлегацыі ЗША і Расіі, адпаведна – Саланец Дар'я (студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права") і Лепянкоў Вадзім (студэнт 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны").
Арганізатарамі сімулявання выступілі нядаўна абноўлены Савет (старшыня М. Слесаровіч) і Аргкамітэт аб'яднання СТАРТ (Студэнцкае таварыства «Актыўныя. Рашучыя. Творчыя»). Гэта іх другое ў гэтым семестры мерапрыемства, традыцыйна праведзенае пад куратарствам загадчыка кафедры міжнародных адносін прафесара М. Э. Часноўскага.
{gallery}2021/2021_05_17{/gallery}