Select your language

26 мая а 11 гадзіне ў аўдыторыі 516 адбудзецца чарговае паседжанне «Дыпламатычнага клуба»!

Дэталёва разабрацца ў тонкасцях прафесіі дыпламата дапаможа запрошаны госць – Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, раней Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і Рэспубліцы Ірак Савіных Андрэй Уладзіміравіч.

Дзейнасць клуба дасць магчымасць атрымаць веды аб актуальных тэндэнцыях развіцця Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце, уцягнуць студэнтаў у дыскусію на тэмы міжнародных адносін, сусветнага развіцця, фарміраваць навыкі аратарскага мастацтва і мастацтва вядзення перамоваў у ходзе абмеркавання міжнароднага парадку дня, набыць веды, неабходныя як для кар'еры дыпламата, так і ў далейшай прафесійнай дзейнасці выпускнікоў.

Рэгістрацыя адкрыта па спасылцы.

Запрашаем усіх жадаючых!!!