
12 мая 2021 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся фінал фінансавага конкурсу BSU Finance Challenge.
Генеральным партнёрам конкурсу выступіла кампанія KPMG, BSU Finance Challenge таксама падтрымалі Альфа-Банк і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
BSU Finance Challenge складаўся з двух залікаў: індывідуальнага і каманднага. Заяўкі на ўдзел былі пададзены ад 27 каманд і 51 індывідуальнага ўдзельніка з розных універсітэтаў краіны, дзе ажыццяўляецца навучанне па эканамічных спецыяльнасцях.
BSU Finance Challenge — гэта першы фінансавы конкурс у Беларусі, прататыпам якога з'яўляецца CFA Institute Research Challenge. Мэтамі BSU Finance Challenge з'яўляюцца:
- прыцягненне перспектыўных студэнтаў Беларусі ў вывучэнне фінансаў і інвестыцый;
- дапамога маладым фінансавым аналітыкам ва ўдасканаленні навыкаў фінансавага аналізу і ацэнкі кампаній;
- падрыхтоўка беларускіх студэнтаў да ўдзелу ў міжнародным фінансавым конкурсе CFA Institute Research Challenge.
Дадзены конкурс праводзіўся выключна на англійскай мове. У рамках каманднага заліку ўдзельнікі павінны былі падрыхтаваць Equity Research Report і, як сапраўдныя інвестыцыйныя аналітыкі, даць рэкамендацыі інвестарам купляць, трымаць або прадаваць акцыі публічнай кампаніі. У якасці кампаніі для ацэнкі была абрана кампанія EPAM, якая гандлюецца на Нью-Ёркскай фондавай біржы. Пры падрыхтоўцы інвестыцыйнай справаздачы ў кожнай каманды быў ментар з ліку прафесіяналаў у галіне ацэнкі бізнесу і інвестыцыйнага аналізу. У фінале каманды прадставілі свае рэкамендацыі перад членамі журы ў фармаце прэзентацыі.
Асобна пры падтрымцы кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін БДУ таксама ацэньваўся ўзровень валодання ўдзельнікамі каманднага заліку англійскай мовай. У склад журы ўвайшлі: Дубінка С.А., загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін, Піскуноў А.Ф., Пасейшвілі І.М., Гіцкая О.П., старэйшыя выкладчыкі гэтай жа кафедры.
У рамках індывідуальнага заліку ўдзельнікі павінны былі вырашыць тэст з 180 пытанняў, якія максімальна набліжаны да пытанняў міжнароднага экзамену ў галіне фінансаў CFA Level 1.
Кафедра міжнародных эканамічных адносін выказвае асаблівую падзяку партнёрам мерапрыемства, членам журы, а таксама студэнцкаму Аргкамітэту ў складзе Валерыі Сініцынай і Анастасіі Гелюк, галоўнаму дызайнеру праекта – Юліі Кастусік, валанцёрам – Уладзіславу Грэчка, Аляксею Шаляпенка, Лізавеце Алейнік, Валерыі Шабанавай, Дзмітрыю Цвірко, Арыне Грыцковай, Даніілу Леаненка, Аляксандру Ісайкіну, а таксама фатографам – Анастасіі Уласенка і Дыяне Негадовіч. Мы таксама дзякуем ментарам за іх падтрымку каманд-удзельнікаў!
Вынікі BSU Finance Challenge прадстаўлены ніжэй.
Пераможцамі ў камандным заліку сталі каманды ў наступным складзе:
1 месца:
- Зуёнак Раман (БДУ, эканамічны факультэт)
- Лазук Іван (ISM, International Marketing & Management)
- Кавальчук Дар'я (БДУ, Істытут бізнесу)
- Свірыдзенка Ягор (БДУІР, інжынерна-эканамічны факультэт)
2 месца:
- Ашуркевіч Дар'я (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Скапюк Уладзіслаў (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Гелюк Анастасія (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Камароўскі Вадзім (БДУІР, інжынерна-эканамічны факультэт)
- Івашка Аляксей (БДУ, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі)
3 месца:
- Бакшэеў Дзмітрый (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Чачэнак Паліна (БДЭУ, улікова-эканамічны факультэт)
- Стэфаняк Аляксей (БДЭУ, факультэт лічбавай эканомікі)
- Тышкевіч Павел (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Лясовіч Дзмітрый (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
Спецыяльнага прыза за лепшы Equity Research Report была ўдастоена каманда ў складзе:
- Пражывальская Таццяна (БНТУ, факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва)
- Сінкевіч Мікіта (БНТУ, факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва)
- Пятрова Дар'я (БНТУ, факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва)
- Чашун Анастасія (БНТУ, факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва)
Пераможцамі ў індывідуальным заліку сталі:
1 месца: Івашка Аляксей (БДУ, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі)
2 месца: Ноздрын Аляксандр (БДЭУ, факультэт міжнародных эканамічных адносінаў)
3 месца: Зуёнак Раман (БДУ, эканамічны факультэт)
Лепшы вынік у секцыі «Quantitative methods» прадэманстравалі наступныя студэнты:
- Асташэвіч Уладзіслаў (БНТУ, факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва)
- Сарайкін Уладзімір (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Сініцына Валерыя (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
Намінацыі «Лепшы вынік у секцыі «Economics» удастоіліся наступныя студэнты:
- Бабенак Арцём (БДУ, эканамічны факультэт)
- Канавалава Елізавета (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Панежанка Уладзіслаў (БДЭУ, факультэт міжнародных эканамічных адносін)
- Сініцына Валерыя (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Тора Міхаіл (БДУ, эканамічны факультэт)
- Тумор Максім (БДЭУ, факультэт міжнародных эканамічных адносін)
Намінацыя «Лепшы вынік у секцыі «Financial reporting and analysis»:
- Валадзько Раман (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
- Панежанка Уладзіслаў (БДЭУ, факультэт міжнародных эканамічных адносін)
- Суцько Аляксей (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
{gallery}2021/2021_05_12_02{/gallery}