22 красавіка 2021 года на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася праца анлайн-секцый 54 і 55 у рамках 78-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў ФМА, удзел у якой традыцыйна прынялі студэнты і магістранты факультэта міжнародных адносін і Маскоўскага фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ. Анлайн-сустрэчы праходзілі пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дацэнта С. А. Дубінка і прадстаўніка Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ дацэнта Н. П. Стараверавай. Удзел у канферэнцыі прымалі студэнты і магістранты спецыяльнасці "Менеджмент", "Сусветная эканоміка», «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах».
Студэнты і магістранты прадставілі свае даклады на асабліва актуальныя ў цяперашні час тэмы «Social Responsibility of Business» і «Economic Development - Issues to Resolve». У цэнтры ўвагі маладых даследчыкаў апынуліся карпаратыўная сацыяльная адказнасць, устойлівае развіццё індустрыі і рызыка-менеджмент арганізацый, а таксама фінансавыя, прававыя і сацыяльныя аспекты эканамічнага росту ў розных краінах, культурныя асаблівасці, стэрэатыпы і іх уплыў на эканамічнае развіццё дзяржаў, пытанні маркетынгу, менеджменту і вядзення карпаратыўнай культуры, прынятыя ў розных краінах.
Студэнты дзвюх краін змаглі азнаёміцца з асаблівасцямі развіцця і ўплыву карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў Беларусі і Расіі, у прыватнасці, у перыяд пандэміі COVID-19 на прыкладах канкрэтных кампаній і кірункаў бізнесу. Вялікая ўвага надавалася пытанням ўстойлівага развіцця і экалагічнай палітыкі ў івэнт-індустрыі і турызме, сацыяльнай адказнасці ў маркетынгавай дзейнасці. Таксама быў разгледжаны рызыка-менеджмент бізнесу праз прызму сацыяльнай адказнасці: дакладчыкі прадставілі вынікі даследаванняў дадзенага кірунку як інструмента рэалізацыі КСА. Была закранута тэма кіравання рызыкамі махлярства ў бізнэсе. Па выніках кожнага выступу праходзіла ажыўленая дыскусія і серыя пытанняў-адказаў. Удзельнікі паказалі высокі ўзровень як лінгвістычнай, так і прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама здолелі на практыцы прадэманстраваць бліскучыя навыкі публічных выступленняў.
Такім чынам, студэнты і магістранты атрымалі унікальны вопыт, які несумненна спатрэбіцца ім у будучыні для пабудовы ўласнай прафесійнай кар'еры. А той факт, што мерапрыемства такога фармату праводзіцца выкладчыкамі ФМА і Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ ужо даўно яшчэ раз пацвярджае яго значнасць і дазваляе казаць аб паспяховым доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж нашымі ўніверсітэтамі.
Балотнікава Е. В., Козіч В. А., Лазарчык У. С.
{gallery}2021/2021_04_22_03{/gallery}