3 мая 2021 года ў рамках плана прафарыентацыйнай работы кафедры міжнароднага турызму было праведзена выязное прафарыентацыйнае мерапрыемства ў ДУА «Сярэдняя школа № 197 г. Мінска».
Дацэнт кафедры Багіно Наталля Іванаўна і студэнты 3 курса Красілоўскі Вячаслаў, Налівайка Аляксандра і Тумановіч Віялета сустрэліся з вучнямі профільных класаў, якім у найбліжэйшай будучыні трэба будзе вызначыцца з выбарам прафесіі.
Багіно Н.І. распавяла пра асаблівасці працы менеджара ў індустрыі турызму, змесце вучэбных праграм спецыяльнасці 1-26 02 02 Менеджмент (па напрамках), накірунак спецыяльнасці: 1-26 02 02-06 Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму). Выкладчык асобна спынілася на пытанні актуальнасці навучання гэтай спецыяльнасці, нягледзячы на глыбокі спад галіны турызму ў перыяд 2020–2021 гг., абумоўлены эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Наталля Іванаўна адзначыла, што пандэмія COVID-19 паказала рэальнае месца турызму ў структуры сусветнай эканомікі. Падарожжы сталі тыповай мадэллю спажывецкіх паводзінаў насельніцтва, а гэта азначае, што аднаўленне галіны будзе ісці дынамічна.
Студэнты прадэманстравалі відэаролік для абітурыентаў кафедры міжнароднага турызму, распавялі аб сваім асабістым вопыце прыняцця рашэння аб паступленні на факультэт міжнародных адносін БДУ для навучання па названай спецыяльнасці, успомнілі цікавыя моманты студэнцкага жыцця, у тым ліку сваю стажыроўку ў Кітаі, у Хэнаньскім дзяржаўным універсітэце (правінцыя Хэнань , горад Кайфын).
Старшакласнікі задавалі пытанні аб прахадных балах пры паступленнi на бюджэтную і платную формы навучання, аб кошце платнага навучання, а таксама аб іншых спецыяльнасцях на факультэце міжнародных адносін БДУ.
Выкладчык і студэнты падрабязна адказалі на ўсе пытанні, у тым ліку распавялі пра механізм атрымання зніжак з кошту навучання і аб іх памерах.
Кіраўніцтва дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 197 г. Мінска» выказала падзяку дацэнту кафедры міжнароднага турызму Багіно Наталлі Іванаўне, студэнтам 3 курса Красілоўскаму Вячаславу, Налівайка Аляксандры, Тумановіч Віялеце за актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства прафарыентацыйнай накіраванасці з навучэнцамі 10–11 класаў школы.
Кафедра міжнароднага турызму таксама выказвае падзяку кіраўніцтву і супрацоўнікам дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 197 г. Мінска" за прадстаўленую магчымасць і дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства па прафарыентацыі вучняў, а таксама спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва ў гэтым напрамку дзейнасці.
{gallery}2021/2021_05_03_02{/gallery}