20 красавіка 2021 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА прайшла on-line сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква). На дадзенай сустрэчы факультэт міжнародных адносін БДУ прадстаўлялі Дубінка Святлана Аляксееўна, загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, Грынкевіч Дар'я, магістрант спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах», Дуброўская Ганна, Лазарчык Ульяна, Хрытаненкава Дар'я, магістраты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".
Тэма мерапрыемства – «Is Economic Growth a Question of Culture?". Удзельнікамі сустрэчы былі падрыхтаваны інфарматыўныя даклады і прэзентацыі па такіх актуальных напрамках развіцця эканомікі і грамадства, як:
- выкарыстанне штучнага інтэлекту ў лічбавай эканоміцы;
- уплыў культурных аспектаў на выбар патэнцыйных партнёраў для заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі;
- уплыў нацыянальнай культуры на бізнес-актыўнасць;
- поспех скандынаўскіх краін у вядзенні бізнесу;
- культурныя аспекты ў транснацыянальных карпарацыях;
- уплыў менталітэту на эканамічнае рэгуляванне.
Падчас дыскусіі прадстаўнікі БДУ і Фінансавага ўніверсітэта закраналі надзённыя пытанні ўплыву культуры і менталітэту на арганізацыю эканамічнага рэгулявання, на бізнес-камунікацыю і развіццё дзіджыталізацыі. Веданне культурных адрозненняў і ўменне ўлічваць іх у вядзенні бізнесу з'яўляецца залогам поспеху мультынацыянальнай кампаніі. Праведзеная сустрэча маладых даследчыкаў – магчымасць падзяліцца думкамі і вынікамі праведзенай працы ў сферы ўплыву культурных аспектаў на эканамічнае развіццё свету.
Дар'я Грынкевіч, магістрант спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах»
{gallery}2021/2021_04_20_02{/gallery}