Select your language

20 красавіка 2021 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА прайшла on-line сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква). На дадзенай сустрэчы факультэт міжнародных адносін БДУ прадстаўлялі Дубінка Святлана Аляксееўна, загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, Грынкевіч Дар'я, магістрант спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах», Дуброўская Ганна, Лазарчык Ульяна, Хрытаненкава Дар'я, магістраты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".

Тэма мерапрыемства – «Is Economic Growth a Question of Culture?". Удзельнікамі сустрэчы былі падрыхтаваны інфарматыўныя даклады і прэзентацыі па такіх актуальных напрамках развіцця эканомікі і грамадства, як:

  • выкарыстанне штучнага інтэлекту ў лічбавай эканоміцы;
  • уплыў культурных аспектаў на выбар патэнцыйных партнёраў для заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі;
  • уплыў нацыянальнай культуры на бізнес-актыўнасць;
  • поспех скандынаўскіх краін у вядзенні бізнесу;
  • культурныя аспекты ў транснацыянальных карпарацыях;
  • уплыў менталітэту на эканамічнае рэгуляванне.

Падчас дыскусіі прадстаўнікі БДУ і Фінансавага ўніверсітэта закраналі надзённыя пытанні ўплыву культуры і менталітэту на арганізацыю эканамічнага рэгулявання, на бізнес-камунікацыю і развіццё дзіджыталізацыі. Веданне культурных адрозненняў і ўменне ўлічваць іх у вядзенні бізнесу з'яўляецца залогам поспеху мультынацыянальнай кампаніі. Праведзеная сустрэча маладых даследчыкаў – магчымасць падзяліцца думкамі і вынікамі праведзенай працы ў сферы ўплыву культурных аспектаў на эканамічнае развіццё свету.

Дар'я Грынкевіч, магістрант спецыяльнасці «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах»

{gallery}2021/2021_04_20_02{/gallery}