04 мая 2021 года дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ Алег Лешанюк выступіў на міжнароднай канферэнцыі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), арганізаванай у рамках старшынства Партугаліі ў Савеце Еўрапейскага Саюза.
Абмяркоўваемай праблематыкай з'яўлялася пытанне смяротнага пакарання. Удзел у мерапрыемстве дазволіў пазначыць афіцыйную пазіцыю Рэспублікі Беларусь па гэтым пытанні ў дыпламатычным і экспертным асяроддзі, а таксама папулярызаваць дзейнасць ЦМД ФМА на міжнароднай арэне.