24 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА адбылося міжвузаўскае анлайн-мерапрыемства на шведскай мове па тэме "Актуальныя экалагічныя праблемы і шляхі іх вырашэння». Студэнты 3 курса ФМА спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і студэнты 4 курса факультэта міжкультурных камунікацый МДЛУ прадставілі свае групавыя праекты па экалагічнай тэматыцы. Былі закрануты такія пытанні, як забруджванне мораў (у прыватнасці Балтыйскага мора), выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі, захаванне біяразнастайнасці і ўплыў індустрыі моды на экалогію. Асаблівую цікавасць і актыўнае абмеркаванне выклікалі прэзентацыі аб электронных адходах і тэставанні касметыкі на жывёлах.
У канцы мерапрыемства студэнты адзначылі, што клопат пра экалогію — абавязак кожнага, і падзяліліся карыснымі эка-звычкамі, якія яны хацелі б сфармаваць у сваім жыцці.
{gallery}2021/2021_04_24_02{/gallery}